Легендарныя Deep Purple выступілі ў Мінску
10 лістапада ў сталічным спарткомплексе «Мінск-Арэна» выступілі класікі хард-рока — англійскі гурт Deep Purple.
Канцэрт калектыву ў Мінску адбыўся ў рамках сусветнага тура, прысвечанага 45-годдзю гурта. Цяпер музыкі актыўна працуюць над 19 альбомам гурта. Плануецца, што новая пласцінка Deep Purple выйдзе
30 красавіка 2014 года.
Апошні раз Deep Purple прыязджаў у Мінск у красавіку 2011 года. Тады на разагрэве ў брытанцаў выступіў малады мінскі гурт Yellow Brick Road. А ў мінулым годзе на адной сцэне з ветэранамі
хард-року, але ўжо на маскоўскім і кіеўскім канцэртах, сыграў яшчэ адзін беларускі гурт — The Toobes.
БелаПАН