Летняя гістарычная школа пачала сваю працу
3 чэрвеня ў сядзібе ТБМ адбыліся першыя заняткі летняй гістарычнай школы з Алегам Трусавым. Тэма першых заняткаў была прысвечана Лівонскай вайне і яе наступствам у беларускай гісторыі.

Таксама разгледжана пытанне аб прычынах Люблінскай уніі і стварэнне новай тагачаснай еўрапейскай дзяржавы — Рэчы Паспалітай. Былі прадэманстраваны два гістарычныя фільмы, у якіх вялася гаворка пра Мацея Стрыйкоўскага і Юзафата Кунцэвіча. Падчас заняткаў адбылася міні-віктарына, па выніках якой быў уручаны прыз — 2 дыскі Белсата «Гісторыя пад знакам Пагоні. ХVІІ ст.».
На занятках прысутныя таксама даведаліся аб выхадзе ў свет новай кнігі доктара гістарычных навук Валянціна Голубева.
Наступныя заняткі ў школе адбудуцца 17 чэрвеня а 18-й гадзіне на сядзібе ТБМ. Тэма заняткаў «Берасцейская унія 1596 г. і яе наступствы».
Уваход на заняткі гістарычнай школы вольны. Запрашаем усіх жадаючых.