«Люты Фэст» для ўсіх аматараў фолк, фэнтэзі, вікінг, трайбл і мелодык дэз-метала
Штогадовы фестываль цяжкай музыкі «Люты Фэст» адбудзецца 10 лютага ў клубе Re:Public. Для ўсіх аматараў фолк, фэнтазі, вікінг, трайбл і мелодык дэз-метала люты стане сапраўды Лютым!

Арганіатары абяцаюць, што наведвальнікоў фэсту будзе чакаць цёплая сяброўская атмасфера і незабыўны драйв падчас выступаў гуртоў PLEMЯ, Адарвірог, Omut, Midgard, Forodwaith ды Re1ikt.
У мінулым годзе фестываль сабраў поўны клуб “Бруге” і атрымаў вялікую колькасць пазітыўных водгукаў. Масавы і пазітыўны, ён застаўся ў памяці наведвальнікаў.
10 лютага – клуб Re:Public (Мінск вул. Прытыцкага 62) – 16:00.
Паводле прэс-рэліза