Магілёўскі абласны краязнаўчы музей запрашае на імпрэзу, прысвечаную 160-годдзю Еўдакіма Раманава
Сёння, 6 кастрычніка, у 15.00 у будынку Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Раманава адбудзецца імпрэза, прысвечаная 160-годдзю даследчыка.
Еўдакім Раманавіч Раманаў (11 верасня 1855, Нова-Беліца, цяпер у межах Гомеля — 20 студзеня 1922, Стаўрапаль) — беларускі археолаг, гісторык, этнограф, фалькларыст.
За вялікі ўнёсак у развіццё навукі Раманаў быў абраны правадзейным чальцом Расійскага геаграфічнага таварыства (1886), таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі (1888), Маскоўскага археалагічнага таварыства (1890), Віцебскага статыстычнага камітэту (1891) і інш. На будынку краязнаўчага музея ў Магілёве (Савецкая плошча) вісіць шыльда ў гонар Еўдакіма Раманава.
Як гісторык і этнограф Раманаў вывучаў матэрыяльную і духоўную культуру Беларусі: жыллё, адзенне, сямейны побыт, народныя абрады, вераванні, дзіцячыя гульні, народны каляндар і медыцыну. З'яўляецца аўтарам больш як 200 працаў па этнаграфіі, фальклоры, гісторыі, археалогіі і мове, сабраў і надрукаваў больш як 10 тысячаў фальклорных твораў.
6 кастрычніка ў 15.00 у будынку Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е.Раманава адбудзецца імпрэза, прысвечаная 160-годдзю Еўдакіма
Раманава.
Уваход вольны.