Майстар-клас для падлеткаў і дарослых «Punk iлюстрацыя» ад Sheeborshee

8 лютага ў 18:30 «Дзіцячыя творчыя майстэрнi галерэі «Ў» праводзяць эксклюзіўны майстар-клас па «Punk iлюстрацыi» ад Дар'i Сазановіч ака Sheeborshee.

27330259_1976449679050904_611284196_o.jpg

Гэта будзе асаблівае мерапрыемства пра неверагодны свет ілюстрацыі і тое, як гэты свет выкарыстоўваць дзеля выказвання сваiх смелых ідэй.
Пра майстар-клас:Мы будзем разбураць нормы малюнка, прыдумляць свае формы візуальнага парадку, абавязкова весяліцца. Пазначым фокус на ідэйнай, а не эстэтычнай частке. Будзем шмат практыкавацца.
Будзем працаваць з графікай і тэхнікай калажа. Удзельнікі курса даведаюцца пра розныя спосабы пост апрацоўкі малюнка. Пагаворым пра ілюстрацыі, плакат і комікс, як спосабе коратка і выразна данесці свае ідэі.
Шмат цікавай інфармацыі пра крыніцы натхнення, практыкаваннi і заданнi з магчымасцю працаваць у парах і індывідуальна.


Пра выкладчыцу:Дар'я Сазановіч — ілюстратарка і арт-актывістка. Працуе з незалежнымі медыя і ініцыятывамi. Напэўна яе дасціпныя і дзёрзкія працы вы бачылі на старонках 34mag.net. Больш падрабязна з яе творчасцю можна азнаёміцца на сайце sheeborshee.com
Для каго:для ўсіх, хто хацеў бы выразна маляваць, дасціпна афармляць свае думкі. Навык малявання не абавязковы. Важна жаданне эксперыментаваць.
Каму можа быць прафесiйна карысна:ўсім, хто хоча натхніцца чым-небудзь і для чаго-небудзь, павесяліцца, даведацца, як можна афармляць свае дасціпныя думкі і жарты. + актывістам, журналістамі і блогерам.
Пры жаданні можна ўзяць з сабой нейкія асабліва любімыя фарбы, туш, алоўкі, фламастэры або лайнеры. Але асноўныя матэрыялы вас чакаюць на самiм занятку.
узрост: 14+ (для падлеткаў, моладзі і дарослых)8 лютага18:30-21:00Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960(папярэдні запіс абавязковы)
Паводле прэс-рэліза