Майстар-клас па роспісу велікодных яек

У Музеі беларускага народнага мастацтва ў в. Раўбічы з 22 сакавіка па 19 красавіка 2013 года будзе праводзіцца майстар-клас па роспісу велікодных яек, “маляванак”. Кіраўнікі: Андрыевіч Т.Я., Грэчка В.М.



104.jpg

Заняткі праводзяцца па графіку работы музея: штодня, акрамя выхадных дзён (панядзелак, аўторак). Пачатак заняткаў а 12-й гадзіне (па папярэдняму запісу па тэлефоне, не больш за 8 чалавек у групе).

 Праграма заняткаў: гісторыя, тэхналогія і выраб “пісанкі” на сырым курыным яйку – старажытным сімвале, звязаным з вясновымі святамі, а ў сучасным свеце атаясомленым з Вялікаднем.

 Тэлефон для даведак: гар. 507-44-68, 507-44-69, маб. 8 (029) 7758059 (МТС)

 Праезд з г. Мінска: аўтавакзал Маскоўскі, 4 платформа

 Аўтобус № 302 Мінск-Гарадок: 10.40 да прыпынку “Раўбічы”

 Маршрутнае таксі Мінск-Прылепы да прыпынку “Раўбічы”

Адпраўленне таксі: 9.00, 9.50, 11.10, 12.00.

(У раскладзе аўтобусаў магчымы змены)
artmuseum.by