Майстар-клас па роспісу велікодных яек, “маляванак”, у Раўбічах
У Музеі беларускага народнага мастацтва ў в. Раўбічы з 13 сакавіка па 3 мая 2013 года будзе праводзіцца майстар-клас па роспісу велікодных яек, “маляванак”. Кіраўнікі: Андрыевіч Т.Я., Грэчка В.М.
Заняткі праводзяцца па графіку работы музея: штодня, акрамя выхадных дзён (панядзелак, аўторак). Пачатак заняткаў а 12-й гадзіне (па папярэдняму запісу па тэлефоне, не больш за 8 чалавек у групе).
Праграма заняткаў: гісторыя, тэхналогія і выраб “пісанкі” на сырым курыным яйку — старажытным сімвале, звязаным з вясновымі святамі, а ў сучасным свеце атаясомленым з Вялікаднем.
Тэлефон для даведак: гар. 507-44-68, 507-44-69, маб. 8 (029) 7758059 (МТС)
Праезд з г. Мінска: аўтавакзал Маскоўскі, 4 платформа
Аўтобус № 302 Мінск-Гарадок: 10.40 да прыпынку “Раўбічы”
Маршрутнае таксі Мінск-Прылепы да прыпынку “Раўбічы”
Адпраўленне таксі: 9.00, 9.50, 11.10, 12.00.