Масленіца ў Музеі народнай архітэктуры і побыту
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на мерапрыемства “Масленіца”
"Мы рады прапанаваць вясёлы адпачынак у самым прыгожым месцы пад Мінскам!
Толькі падчас нашага свята можна прыняць удзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня" — заклікаюць арганізатары ў мерапрыемстве ў фэйсбуку.
На святкаванні будуць:
“Сустрэча” (выпяканне бліноў, дзіцячая гульнёвая пляцоўка)
“Зайгрыш” (гулянні, хаджэнне ў госці да гаспадароў, тэатр “Батлейка”)
“Разгул” (абыход моладдзю двароў, абрад “калодка” для халастых)
“Конскае свята” (аб’езд маладых коней і выезд бабкі-павітухі)
“Цешчын вечар”(завітанне да цёшчы на бліны)
“Залоўкіны пасядзелкі” (расповед пра масленічныя стравы маладой нявесткай)
“Даравальная нядзеля” (абрад “прабачальная бяседа”).
Наведнікі таксама змогуць :
♦ пачуць народную музыку і спевы ад вядомых фальклёрных калектываў
♦ паслухаць музычныя гурты:
“Рэха”, “Нагуаль”, “Мінскія музыкі”, “Мілавіца” і іншыя
♦ пакаштаваць бліны і іншыя масленічныя стравы
♦ паўдзельнічаць ў абрадзе “Пахаванне дзеда”
♦ пакатацца на верталёце, конях і санях
♦ спаліць пудзіла Марэны
♦ патанчыць на этна-дыскатэцы
Самых актыўных удзельнікаў свята чакаюць прызы!
12 сакавіка 2016 года
з 12:00 да 17.00
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо. Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск-Гарадзiшча, Дубянцы, Н.Двор, Чыкі.
Падрабязная інфармацыя — www.etna.by