“Мастацтва рэстаўрацыі” — экскурсія не для ўсіх!

Нацыянальны мастацкі музей прапануе ўнікальную магчымасць наведаць рэстаўрацыйныя майстэрні, убачыць, што адбываецца з помнікам на рэстаўрацыйным стале, далучыцца да таямнічасці вялікага рамяства. “Мастацтва рэстаўрацыі” — элітарнае баўленне часу для тых, хто адчувае смак жыцця!



restavr.jpg

Рэстаўрацыя (ад лац. restavratio – аднаўленне) — гэта адна з самых закрытых галін жыцця твора мастацтва. Прыходзячы ў экспазіцыйныя залы, мы ніколі не задумваемся над тым, што адбывалася з гэтымі прадметамі мастацтва да нас, гадоў сто, а то і трыста таму. Рэстаўратар чытае гісторыю жыцця кожнага экспаната, карпатліва, скальпелем счышчаючы пыл стагоддзяў і раскрываючы іх загадкі...

На “Мастацтва рэстаўрацыі” можна прыйсці ў кожную сераду. Занятак разлічаны на групу не больш за 10 чалавек. Білеты набываюцца індывідуальна. Кошт 72 000 руб.

Пачатак а 12.00 і 14.00 гадзіне. Альбо па папярэднім запісу, калі зазначаны час ня зручны. Даведкі па тэл. 327 71 63.

www.artmuseum.by