Менск, сустракайма вясну разам са Спеўным Сходам!
20 сакавіка ў Менску адбудзецца «Веснавы Спеўны Сход». Удзельнікаў чакаюць карагоды, гульны, спевы ды непаўторная атмасфера.
Веснавыя песні – даволі адметная частка беларускай культуры. Вясна — час, калі прачынаецца прырода, а разам з ёй і чалавек. Невыпадкова тое, што ў беларускім народным календары веснавыя песні вылучаюцца найбольшай жанравай разнастайнасцю. Гукаем вясну разам са Спеўным Сходам!
20 сакавіка а 19:00Веснавы Спеўны Сход у Менску
Спецыяльныя госці: Студыя «Варгін»Студыя «Варгін» – музычна-тэатральны праект, складальнай часткай творчасці якога з’яўляецца культурная спадчына Беларусі.
Вядоўца: Юля Халькова-Гармаза
г. Менск вул.Інтэрнацыянальна, 33 (Грай кафэ) Уваход вольны!
Дадатковую інфармацыю шукайце на сайце http://spevy.by/
Кантакты: https://www.facebook.com/spevy.by/https://vk.com/speuny_shodhttps://www.instagram.com/speunyshod/
«Спеўны Сход» – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць беларускія песні розных часоў. Сяржук Доўгушаў – стваральнік і кіраўнік праекта. За гэты час распрацавана вялікая колькасць тэматычных сходаў. Ініцыятыва «Спеўны Сход» ужо 4 гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры.
Паводле прэс-рэліза