«Менскі велашпацыр» запрашае на роварныя экскурсіі ў жніўні
Восем велаэкскурсій: ад Пушкінскага пасёлку да таямнічага Лошыцкага парку. Не толькі на роварах, але і на самакатах!
Мінск Лі Харві Освальда: велаэкскурсія-сочка
Кім насамрэч быў гэты загадкавы залётны матылёк? Чым ён займаўся ў нашым горадзе больш двух гадоў? Якія крамы наведваў? Дзе харчаваўся, весяліўся, працаваў? Як пазнаёміўся з будучай жонкай? І ці насамрэч - гэта ён здзейсніў злачынства, што агаломшыла ўвесь свет? На апошняе пытанне мы наўрад ці знойдзем адказ у гэты вечар, але як жа гэта цікава - пракаціцца па мінскіх штодзённых маршрутах Лі Харві Освальда, паблукаць па “ўзорным сацыялістычным горадзе” яго часоў, даведацца, як ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, і… зірнуць на яго вокам агента КДБ! Запрашаем на самую канспіралагічную велаэкскурсію гэтага лета!
2 жніўня, 18-30
старт - ад велапраката CityBike (вул.Кастрычніцкая, 16)
запіс у групу: +375333413612, +375297040018
fb, вк – Менскі велашпацыр
www.mienskbiketour.by
Пять звёзд Минска: первая экскурсия на электросамокатах
Этот маршрут связал воедино самые главные исторические площади Минска: Свабоды, Кастрычніцкую, Незалежнасці, Перамогі, Парыжскай камуны. По граням этого созвездия – шикарным проспектам и тихим улочкам – мы проедем на самом модном транспорте этого лета! Будь мобильным вместе с нами – и ты узнаешь о том, что произошло в нашем городе за последнюю тысячу лет.
7 июля, 18-30
Бесплатно*, по записи. Количество участников ограничено.
старт - от велопроката Elsamokat (пр-т Независимости, 37а)
*Бесплатным является экскурсионное обслуживание, прокат самоката – платный, забронировать самокат: elsamokat.by
запись в группу: e-mail: info@mienskbiketour.by
личное сообщение fb, вк – Менскі велашпацыр
через Google-форму на сайте www.mienskbiketour.by
Таямніцы Лошыцкага парка
Вячэрняя велаэкскурсія па старым парку, дзе ледзь не на кожнай алеі схавалася па прывіду, а ў сядзібе графа Любанскага - як толькі музейны наглядчык занурыцца ў смартфон - пачынаюць гаспадарыць здані далёкай мінуўшчыны... Ласкава запрашаем у самы рамантычны парк нашага горада - у час, калі ён напоўнены чароўным пахам векавых ліпаў!
9 жніўня, 18-30
старт - цэнтральны ўваход у парк (ля ДК Камвольнага камбіната)
магчымы пракат ровараў
запіс у групу: +375333413612 +375297040018
fb, вк – Менскі велашпацыр
www.mienskbiketour.by
Неба над Мінскам
Вечаровая экскурсія “Неба над Мінскам” - гэта рамантычны вандроўка пад менскімі зорамі і аповед пра тое, чаму ў Вялікай мядзведзіцы такі даўгі хвост, хто такія сёстры Грайі і ў каго пераўтвараліся нябесныя багі, каб патрапіць да зямных прыгажуняў.
Самая залежная ад хмараў экскурсія – зоры выйдуць да нас толькі ў ясны вечар. Запісвайцеся, а за два дні экскурсавод пацвердзіць вам дату і час экскурсіі.
10 жніўня, 22-00
старт - ад станцыі метро «Пушкінская»
запіс у групу і адказ на ўсе пытанні па экскурсіі: +37527764005
fb, вк – Менскі велашпацыр
www.mienskbiketour.by
Таямніцы Пушкінскага пасёлка: пешаходная экскурсія
Пушкінскі пасёлак, што знаходзіўся побач з паркам Чалюскінцаў, - гэта не толькі атмасферныя кварталы сталінскіх часоў, але і месца велізарнай выставы 1930 г., месца нямецкіх дотаў і нацысцкага лагера для савецкіх ваеннапалонных. А таксама - безліч цікавых гісторый пра знакаміты рэстаран "Каменная кветка", кінатэатр Партызан, Пушкінскія казармы. Роварная экскурсія пачнецца ад брамы Батанічнага саду, на месцы якой 150 год таму размяшчалася карчма з адпаведнай назвай "Рай". Такім чынам, да сустрэчы ля брамы ў Рай!
14 жніўня, 18-30
старт – ад каланады ля ўваходу ў Батанічны сад
запіс у групу: +375 33 341 36 12, +375297040018
fb, вк – Менскі велашпацыр
www.mienskbiketour.by
Мінск яўрэйскі: пешаходная экскурсія
Падчас экскурсі мы праедзем і прагуляемся вулачкамі старых яўрэйскіх кварталаў, узгадаем ураджэнца Мінска — сябра мафіёзі Аль Капонэ, пасмуткуем аб тым, што Эйнштэйн так і не даехаў на працу ў мінскі ўніверсітэт, пройдземся крокамі вязняў і герояў мінскага гета, навучымся адрозніваць ідыш ад іўрыта, даведаемся, якая сувязь прэміі “Оскар” з нашым горадам… Запрашаем усіх аматараў мінскай гісторыі і актыўнага адпачынку!
15 жніўня, 18-30
старт – выхад з метро “Няміга” у бок палаца спорту
запіс у групу: +375 33 341 36 12, +375297040018
fb, вк – Менскі велашпацыр
www.mienskbiketour.by
Минск. Лучшее: обзорная велоэкскурсия
Это будет обзорная 2,5-часовая экскурсия по самым замечательным местам белорусской столицы. Гигантские проспекты и тихие улочки, огромные площади и уютные дворики, зелёные парки и скверы приветливо встретят вас и расскажут вам о том, что произошло здесь за последние тысячу лет.
22 августа, 18-30
старт – от велопроката Speedy Go (пр-т Независимости, 37а)
запись в группу: +375 33 341 36 12, +375297040018
fb, вк – Менскі велашпацыр
www.mienskbiketour.by
Мінск новапакутнікаў: пешаходная экскурсія
Праваслаўная царква, уладная і заможная, пасля рэвалюцыі апынулася ў стане жабрака і маргінала - і гэтым стала вельмі падобнай да свайго Заснавальніка, Хрыста. Мінскія святары - падвяргаліся жорсткаму кантролю і ўціску; царкоўная маёмасць - пераходзіла ў дзяржаўную і распрадавалася за мяжу; храмы - зачыняліся, руйнаваліся, ператвараліся ў гаспадарчыя аб'екты. Адносіны камуністычнага ўрада і царкоўнай іерархіі рабіліся ўсё больш напружанымі. Выхад з сітуацыі - вузкая цярністая сцежка - ужо ззяў перад тымі, хто вырашыў ісці да канца... Іх лікі сёння - на царкоўных абразах, іх імёны - шэпчуць у малітвах. Зняважаныя пры жыцці, яны былі кананізаваныя царквой у наш час. Падчас гэтай аўтарскай экскурсіі мы пройдземся па мінскіх слядах святароў і царкоўных дзеячоў з трагічным лёсам, але пачнем ад іх бесклапотных юнацкіх гадоў… Акрамя таго, мы пазнаёмімся з царкоўным жыццём Мінска пач. ХХ ст., тагачаснымі царкоўнымі ўстановамі, саборамі, манастырамі, цэрквамі, многія з якіх былі знішчаны гэтак жа, як іх служкі…
25 жніўня, 14-00
старт – ад помніка Максіму Багдановічу ля Опернага тэатра
запіс у групу: +375 33 341 36 12, +375297040018
fb, вк – Менскі велашпацыр
www.mienskbiketour.by
Запіс на экскурсіі адкрыты, за абнаўленнямі сачыце на старонках праекта у Фэйсбуку і УКантакце.