Мінчанін перамог у міжнародным конкурсе юных музыкаў «Шчаўкунок» (відэа)
Мінчанін Уладзіслаў Хандогій стаў пераможцам XV Міжнароднага тэлевізійнага конкурсу юных музыкаў «Шчаўкунок», які прайшоў у Маскве.

Уладзіслаў Хандогій выступаў на конкурсе ў класе фартэпіяна. Ён не толькі заняў першае месца сярод выканаўцаў на клавішных, але і стаў пераможцам глядацкага галасавання.
У фінале канкурсанты выступалі на сцэне знакамітай Канцэртнай залы імя П.І. Чайкоўскага ў суправаджэнні акадэмічнага сімфанічнага аркестра Маскоўскай дзяржаўнай філармоніі.
Штогадовы конкурс «Шчаўкунок» быў заснаваны 15 гадоў таму тэлеканалам «Культура». Гэта адзіны на расійскім тэлебачанні музычны форум у галіне акадэмічнай
музыкі, куды з'язджаюцца маладыя выканаўцы з усяго свету. Фінал спаборніцтва транслюецца ў прамым тэлеэфіры.
Выступ Уладзіслава можна паглядзець у запісу з 1 гадзіны 12 хвіліны.