Мінчукоў запрашаюць на прэзентацыю кнігі для дзетак «Краіна Вымярэнія»

Выдавецтва «Кнігазбор» і сямейныя развіццёва-забаўляльныя курсы беларускай мовы «Мова Нанова Дзеткам» запрашаюць бацькоў разам з дзеткамі на прэзентацыю кнігі Алега Грушэцкага «Краіна Вымярэнія».

1__4__3_logo.jpg

У якіх адзінках вымяраецца даўжыня, вага, аб'ём? Колькі гадзін у сутках, дзён у тыдні, і чаму беларускія месяцы маюць менавіта такія назвы? Пра ўсё гэта ў гульнявой форме можна будзе даведацца падчас прэзентацыі кнігі «Краіна Вымярэнія» Алега Грушэцкага. Падчас прэзентацыі можна будзе сустрэцца з аўтарам, набыць кнігу, атрымаць аўтограф і памятныя сувеніры. Галоўны прыз – кніга з аўтографам аўтара. Імпрэза адбудзецца 10 лістапада (нядзеля) а 12-й гадзіне, «Кафэ Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33). Уваход ВОЛЬНЫ!

pres_reliz_hruszecki.jpg

«Краіна Вымярэнія» – адукацыйная казка пра спосабы і адзінкі вымярэння для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзрост (5–9 год). Праз займальныя гісторыі, якія здараюцца з насельнікамі казачнага леса, дзеці маюць магчымасць даведацца пра спосабы і адзінкі вымярэння (даўжыня, шырыня, вышыня), вагі і аб’ёму (кілаграмы, літры), адзінкі вымярэння часу (гадзіны, хвіліны), а дзякуючы беларускім прымаўкам і прыказкам спазнаюць і лепш запомняць, чым адрозніваюцца месяцы і поры года. Багатыя і яскравыя пазнавальныя ілюстрацыі дапамагаюць дзецям лепш засвоіць веды, якія спатрэбяцца ў дарослым жыцці.
Паводле прэс-рэліза