Мінгарвыканкам не даў дазвол на графіці з фронтмэнам «Linkin Park». Мінчукі папросяць яшчэ раз
Сталічныя ўлады спаслаліся на тое, што «жыццё і творчасць Ч. Бэнінгтана не былі звязаныя з г. Мінскам».
Афіцыйны адказ на запыт мінскіх фанатаў «Linkin Park» быў апублікаваны ў суполцы «Вечер памяти Честера Беннингтона. Минск».
22 верасня ініцыятары стварэння графіці вырашылі яшчэ раз звярнуцца ў Мінгарвыканкам.
Нагадаем, што цела 41-гадовага Чэстэра Бэнінгтана знайшлі 20 ліпеня ў ягонай рэзідэнцыі ў Лос-Анджэлесе. Музыка павесіўся.
Варта адзначыць, што мясцовыя ўлады Віцебска дазволілі мастакам зрабіць графіці з асобамі, якія ніяк не звязаныя горадам — у прыватнасці, намаляваць партрэт Боба Марлі.
Паводле Белсат