Міністэрства культуры абвясціла адкрыты рэспубліканскі конкурс кінапраектаў
Заяўкі на ўдзел у адкрытым рэспубліканскім конкурсе кінапраектаў прымаюцца з 4 па 16 сакавіка 2015 года.
Для фільмаў у гульнявой форме заяўляецца чатыры тэмы.
1. Выдатныя гістарычныя дзеячы — ураджэнцы Беларусі.
Фільм у фармаце 4 тэлевізійных серый (хранаметраж кожнай серыі не менш 52 хвілін) і кіноверсія 1 серыя (хранаметраж не менш за 90 хвілін). Сума на стварэнне фільма не павінна перавышаць 11 млрд бел. руб. рэспубліканскага бюджэту.
2. Сацыяльная маладзёжная праблематыка, якая раскрывае праблемы наркаманіі.
Фільм у фармаце 4 тэлевізійных серый (хранаметраж кожнай серыі не менш 52 хвілін). Сума сродкаў рэспубліканскага бюджэту не павінна перавышаць 10 млрд бел. руб.
3. Гераічная барацьба савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Фільм у фармаце 4 тэлевізійных серый (хранаметраж кожнай серыі не менш 52 хвілін) і кіноверсія 1 серыя (хранаметраж не менш за 90 хвілін). Сума не павінна перавышаць 12 млрд бел. руб. рэспубліканскага бюджэту.
4. Дзейнасць сучасных абаронцаў Айчыны па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Фільм у фармаце 2 тэлевізійных серый (хранаметраж кожнай серыі не менш 52 хвілін). Сродкі рэспубліканскага бюджэту на стварэнне фільма не павінны перавышаць 7 млрд бел. руб.
Фінансаванне вытворчасці фільмаў у гульнявой форме ажыццяўляецца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту да 70 % ад кошту фільма. Сума са сродкаў рэспубліканскага бюджэту на стварэнне фільмаў у гульнявой форме не павінна перавышаць 40 млрд бел. руб.
Тэмы конкурсу фільмаў у негульнёвай форме:
1. Найноўшая гісторыя незалежнай Рэспублікі Беларусь.
Фільм працягласцю 52 хвіліны, разлічаны на 1 млрд бел. руб. з рэспубліканскага бюджэту.
2. Дасягненні Рэспублікі Беларусь у розных галінах і сферах дзейнасці.
Фільм працягласцю 52 хвіліны, разлічаны на 600 млн бел. руб. з рэспубліканскага бюджэту.
3. Настаўнікі беларускай школы.
Фільм працягласцю 52 хвіліны, разлічаны на 600 млн бел. руб. з рэспубліканскага бюджэту.
Фінансаванне вытворчасці фільмаў у негульнёвай форме ажыццяўляецца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту да 100 % ад кошту фільма. У суме на стварэнне негульнявых фільмаў з рэспубліканскага бюджэту будзе выдзелена 2 млрд 200 млн бел. руб.
Кінапраекты і матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца з 4 па 16 сакавіка 2015 гады па адрасе: Міністэрства культуры, 220004, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11.
З 17 сакавіка па 2 красавіка 2015 г конкурсная камісія разгледзіць кінапраекты і падвядзе вынікі конкурсу. Вынікі размесцяць на афіцыйным сайце Міністэрства культуры і ў газеце "Культура" на працягу дзесяці рабочых дзён пасля прыняцця рашэння.