Мінкульт падрыхтаваў праект указа аб падтрымцы арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў

Міністэрства культуры падрыхтавала праект указа прэзідэнта «Аб мерах падтрымцы арганізацый культуры і іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў». Ён вынесены на грамадскае абмеркаванне, якое праходзіць на Прававым форуме з 14 па 24 траўня.

crowd.jpg

Праектам указа прапануецца прадаставіць права структурным падраздзяленням выканкамаў, якія адказваюць за культуру, прымаць рашэнне аб прызнанні несапраўдным пасведчання на правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў, калі яго арганізатар адмяніў мерапрыемства з 12 сакавіка па 31 снежня. Калі арганізатары перанеслі мерапрыемства ў перыяд з 12 сакавіка па 31 снежня, то ў пасведчанне будуць унесены змены.
Прызнанне пасведчанні несапраўдным будзе з'яўляцца падставай для вяртання або заліку дзяржаўнай пошліны, заплачанай за яго.
12 сакавіка гэтага года Міністэрства аховы здароўя рэкамендавала арганізацыям культуры адмяніць альбо перанесці культурна-відовішчныя мерапрыемствы з удзелам замежных выканаўцаў. Паводле інфармацыі Мінкульта, з 12 сакавіка ўжо адменена 156 такіх мерапрыемстваў. Працэс працягваецца.
Таксама праектам указа арганізатарам мерапрыемстваў прадастаўляецца права на выплату грашовай кампенсацыі за квіткі на працягу шасці месяцаў з дня падачы заявы аб выплаце кампенсацыі. Дзеючая норма Кодэкса аб культуры прадугледжвае вяртанне сродкаў на працягу сямі каляндарных дзён з дня падачы заявы.
У сувязі з масавай адменай мерапрыемстваў іх арганізатары сутыкнуліся з вымываннем абаротных сродкаў: пры адсутнасці выручкі ім даводзіцца выконваць абавязацельствы па арэндзе, выплачваць зарплаты, падаткі і г.д. Вяртанне сродкаў за квіткі ў гэтак сціснутыя тэрміны з'яўляецца дадатковай нагрузкай.
Паводле reform.by