Мінкульт вярнуў СБП статус творчага саюза

Саюз беларускіх пісьменнікаў уключаны ў пералік творчых саюзаў Беларусі. 

sbp_1_logo_1.jpg


Адпаведная пастанова Міністэрства культуры была апублікавана 25 сакавіка на Нацыянальным прававым партале Рэспублікі Беларусь pravo.by.
Пастанова “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2017 года №7” дапаўняе былы пералік творчых саюзаў на тры адзінкі: ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, РГА “Беларускі літаратурны саюз “Полоцкая ветвь”, ГА “Беларуская гільдыя майстроў і рамеснікаў”.

minkult_sbp_viartannie.jpg


Нагадаем, што 19 лютага Міністэрства размясціла на сваім сайце Пастанову №7, дадаткам да якой быў сфарміраваны пералік творчых саюзаў, дзе не знайшлося месца для Саюза беларускіх пісьменнікаў. Паводле пастановы, сябры Саюза, якія знаходзіліся на творчай працы, аўтаматычна ўключаліся ў лік “дармаедаў” і мусілі плаціць адпаведны падатак.
Пастанова Міністэрства культуры з’яўляецца рэакцыяй на заявы і звароты Саюза беларускіх пісьменнікаў з патрабаваннем перагледзець пастанову №7 і вярнуць найстарэйшай прафесійнай арганізацыі пісьменнікаў Беларусі статус творчага саюза.
lit-bel.org