Міжнародны музыкальны праект салідарнасці з Беларуссю запрашае музыкаў
Інфармацыя з'явілася ў сацыяльных сетках.

Ініцыятыва Спяваем Годна выходзіць на міжнародны ўзровень. Ініцыятыва запрашае музыкаў далучыцца, каб пра Беларусь спяваў увесь свет.
«Калі ў вас ёсць сувязь з вядомымі музыкамі ў вашай краіне ці за мяжой, будзем ўдзячныя, калі вы падзеліцеся з імі гэтай інфармацыяй або ў вашых сацыяльных сетках», — просяць арганізатары ініцыятывы.
Для распаўсюджвання музыкам дастаткова перадаць адну з гэтых спасылак на гугл-док:RUhttps://bit.ly/3hlwv7kENhttps://bit.ly/3iqDb5OКрайні тэрмін для запісу - 27.09.