Менскі гурт Re1ikt стане хэдлайнерам фестывалю ў Польшчы

Беларуская ethno progressive rock-каманда Re1ikt стане хэдлайнерам фестывалю WakeUp Białystok, які пройдзе ў Польшчы 11 красавіка.



wake_up_bialystok_afisha.jpg

“Нам вельмі прыемна, што нас запрасілі выступіць у Беластоку на новым фестывалі. Мы любім гэты горад, але даўно не атрымлівалася зайграць тут клубны канцэрт, — распавядае лідар Re1ikt Аляксандр Дземідзенка. — Нават часта здаралася, на вуліцах падыходзілі слухачы і казалі, што вельмі чакаюць нашага выступа. Таму нам карціць хутчэй сустрэцца з польскай публікай, мы гатовыя паказаць клас. Плануем граць песні з будучага альбома, а таксама найлепшыя старыя кампазіцыі”.

Re1ikt з’яўляецца пераможцам фестывалей Rockowisko, Jesien Bardow у Польшчы, таксама прымаў удзел у фестывалях Basowisczca, Halfway, Muzyka bez zastrzeżeń, Camera!Ta і інш.

Новый польскі фестываль WakeUp Białystok стартуе ў культавым клубе Gwint. Серыя мерапрыемстваў на адной з найбуйнейшых і найстарэйшых канцэртных пляцовак Падляшша будзе арганізавана для прасоўвання мясцовых маладых рок- і метал-каманд.

Для большасці калектываў выступ на WakeUp Bialystok стане дэбютным. На першым канцэрце зайграюць польскія гурты Koer, Amnestia, Spacegod, Lorisayn, Ebirah, якія прадстаўляюць разнастайныя музычныя напрамкі — ад post rock, garage rock да progressive metal і інш.

Festywal WakeUp Białystok

Re1ikt, Koer, Amnestia, Spacegod, Lorisayn, Ebirah

11 kwietnia, 18:00

Klub Gwint

Zwierzyniecka 10, 15-333 Białystok, Poland