Месяц польскай літаратуры з кнігарняй “логвінаЎ”
У цэнтры Мінску ў кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці 37а) на сталай аснове адкрываецца “Польская шафа” — вялікая паліца з польскімі кнігамі на польскай і беларускай мовах. Сучасныя і класічныя, дарослыя і дзіцячыя, дэтэктывы і фантастыка, — падыходзь і набывай, ці проста чытай. Акрамя гэтага, цэлы кастрычнік раз на тыдзень на розных культурных пляцоўках Мінску будуць адбывацца літаратурныя, музычныя і тэатральныя імпрэзы, з удзелам паэтаў, музыкаў і актораў з Польшчы і Беларусі
Расклад імпрэзаў “Месяца польскай літаратуры з кнігарняй “логвінаЎ”:
1 кастрычніка (аўторак) — Пасля ўрачыстага адкрыцця “Польскай шафы”, на якім выступяць ганаровыя госці, адбудзецца канцэртЗмітра Вайцюшкевіча, прысвечаны творчасці польскага паэта Рафала Ваячка. Кнігарня “логвінаЎ” і галерэя Ў. Пачатак а 18-30. Уваход — вольны
8 кастрычніка (аўторак) — Презентацыя кнігі аднаго з найяскравых сучасных паэтаў Польшчы Рышарда Крыніцкага“Дакрануцца” . З удзелам аўтара і перакладчыка Андрэя Хадановіча. Галерея Ў (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19. Уваход — вольны
15 кастрычніка (аўторак) — Кніжная выстава, прысвечаная жыццю і творчасці Юльяна Тувіма. З удзелам даследчыкаў творчасці Ю. Тувіма, літаратуразнаўцаў, перакладчыкаў. Інфармацыйна-выставачны цэнтр ЦНБ НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, 1 паверх, п. 110) Пачатак а 16. Уваход — вольны
22 кастрычніка (аўторак) — Тэатралізаваная презентацыя перакладу камедыйных п’ес драматургаАляксандра Фрэдры “Помста” і “Дзявочыя зарокі”. На прэзентацыі акторы Купалаўскага тэатру разыграюць некалькі ўрыўкаў з твораў драматурга. З удзелам перакладчыкаў Андрэя Хадановіча і Марыі Мартысевіч. Вядучы — Лявон Баршчэўскі. Рэпетыцыйная сцэна Купалаўскага тэтра (Энгельса 7). Пачатак а 18. Уваход — вольны, без білетаў
30 кастрычніка (серада) — Прэзентацыя кнігіМарка Эдэльмана і Паўлы Савіцкай “У геце было і каханне”. З удзелам рэдактаркі кнігі Інэсы Кур’ян, перакладчыкаў Веранікі Бандаровіч і Юрася Барысевіча, прадстаўніцы польскага габрэйскага музею, а таксама аўтара ідыш-беларускага слоўніка Алеся Астравуха. Адкрыццё міні-фотавыставы “Боль. Шхоль.” мастачкі Дзіны Даніловіч. Музычнае аздабленне — ансамбль клейзмераўскай музыкі “Мінскер Капелье”. Галерэя Ў (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19. Уваход — вольны/
Прэс-служба Пасольства Польшчы