Модны паказ у гістарычным музеі — 13 сакавіка
У Нацыянальным гістарычным музеі 13 сакавіка а 14-й гадзіне адбудзецца творчая сустрэча і паказ адзення дызайнераў Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Мельніца моды». Імпрэза праводзіцца ў межах выставачнага праекта.
На імпрэзе 13 сакавіка мадэлі FashionStyleModels by Igor Ivanov прадэманструюць калекцыі Кацярыны Козак і Святланы Князевай. Таксама падчас мерапрыемства пройдзе лекцыя аўтараў адзення.
Кожны год фестываль-конкурс «Мельніца моды» адкрывае новыя імёны таленавітых дызайнераў, мадэлей, фатографаў і фотамадэлей, цырульнікаў і стылістаў, якія дзякуючы фестывалю-конкурсу атрымліваюць магчымасць развівацца і стаць вядомымі.
На выставе «Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн» прадстаўлены аўтэнтычныя беларускія строі і касцюмы, створаныя сучаснымі дызайнерамі. Сярод іх дэманструецца камплект з калекцыі «Дзявоя» дызайнера Святланы Князевай. Калекцыя заняла ІІ месца на XXVIⅠ Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе моды і фота «Мельніца моды-2018».
Сучасны вобраз з калекцыі «Клёкат» на выставе прадставіла і Кацярына Козак. Дадзеная калекцыя заняла I месца на XXVIII Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе моды і фота «Мельніца моды-2019».
Адрас: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12
Штодня з 11:00 да 19:00.
Тэл.: (017) 374-83-22, 374-35-32