“Мова нанова” прысвячае заняткі тэме “Вялікдзень”
Нягледзячы на святы, моўныя курсы “Мова нанова”, якія ладзяцца ў Менску ў галерэі “Ў”, заняткі не адмяняюць.
Гэтым разам яны прысвечаны тэме “Вялікдзень”, — кажа адзін з арганізатараў заняткаў Глеб Лабадзенка.
—У гэты панядзелак мы бярэм тэму Вялікдзень, бо ў гэтым годзе рэдкі выпадак, калі і каталікі, і праваслаўныя адзначаюць Вялікдзень разам. У нас будзе некалькі гасцей. Музычным госцем будзе спявачка Руся і яе гурт "Шума".
Госця Святлана Сігаева раскажа пра паганскі складнік гэтага свята. А доктар тэалогіі Ірына Дубянецкая — пра хрысціянскі складнік. Пачатак заняткаў у Велікодны панядзелак а 19-й гадзіне.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя