Музей Багдановіча запрашае на вечарыну пісьменнікаў Падляшша
15 траўня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікамі беларускага Падляшша.
![2475ab1e3d822b114f83601cd1ce3bfe.jpg 2475ab1e3d822b114f83601cd1ce3bfe.jpg](/img/v1/images/2475ab1e3d822b114f83601cd1ce3bfe.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У выдавецкай серыі праграмнай рады тыднёвіка беларусаў Польшчы "Ніва" з'яівілася важкае папаўненне: дзвюхмоўнае выданне вершаў Надзеі Артымовіч "Краявід з невідочнай памылкай" (у арыгінале і ў перакладзе на польскую мову Марціна Рэмбача) і новая кніга прозы Міхала Андрасюка "Поўня". 15 мая ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча гэтыя дастаткова рэдкія ў нашых кнігарнях выданні будуць прадстаўленыя на імпрэзе з удзелам аўтараў і рэдактараў.
Перад слухачамі выступяць празаік, старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч, празаік Міхал Андрасюк, выдавец, галоўны рэдактар тыднёвіка "Ніва" Яўген Вапа.
Яўген Вапа. Доўгі Брод
Міхал Андрасюк нарадзіўся 2 снежня 1959 года ў Гайнаўцы на Падляшшы. Дзяцінства і маладосць правёў у вёсцы Войнаўка ў гміне Дубічы-Царкоўныя, дзе і зараз пражывае. Скончыў беларускі ліцэй у Гайнаўцы (1978), працаваў настаўнікам і каменячосам, супрацоўнічае з Беларускім Радыё Рацыя. Дэбютаваў у беластоцкай «Ніве» (1979) вершамі. У гэтым выданні друкуецца і надалей. Піша па-беларуску і па-польску. Аўтар кніг прозы «Фірма» (Беласток, 2000), «Мясцовая гравітацыя» (Беласток, 2004), «Белы конь» (Беласток, 2006, перакладзены і выдадзены на польскай мове ў 2011), «Вуліца Добрай Надзеі» (Мінск, 2010), «Wagon drugiej klasy» (Беласток, 2010), «Krzyżyk» ( Беласток, 2015). Міхал Андрасюк узнагароджаны «Залатым апострафам» часопіса «Дзеяслоў» за сваю прозу, якая друкавалася на яго старонках у 2009 годзе. Атрымаў літаратурную прэмію прэзідэнта горада Беластока імя Веслава Казанэцкага за 2011 год за кнігу «Белы конь».
Надзея Артымовіч нарадзіўся 18 лютага 1946 года ў Аўгустове, Бельскага павету. Дзяцінства паэткі прайшло ў Бельску-Падляшскім, тут яна хадзіла ў пачатковую школу і Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй імя Тарашкевіча. У 1965-67 вывучала рускую філалогію на настаўніцкіх курсах у Беластоку, а ў наступныя гады — беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, які закончыла ў 1972. Пасля жыла і працавала (у т.л. перакладчыцай) у Варшаве. Сябра Саюза польскіх пісьменнікаў з 1986. На пенсіі, жыве ў Бельску-Падляшскім. Аўтарка кніг «We śnie w bólu słowa» (1979), «Роздумы» (1981), «Сезон у белых пейзажах» (1990), «З неспакойных дарог» (1993), «Дзверы» (1994, разам з Алесем Разанавым), «Лагодны час» (1998), «Адплывае спакойнае неба» (1999) і інш.
Месца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Час: 18.30
Уваход вольны!