Музей Багдановіча запрашае на выставу «Кола года»

Выстава «Кола года» — гэта каляндарная серыя карцін па славянскіх народных святах. Мінчане і госці сталіцы атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з этнаграфічнымі даследаваннямі і творчасцю Святланы Ветравай (VetravaArt) і яе сяброў.

afisza_kola_hoda.jpg


«Традыцыі народа — гэта карані дрэва, якія сілкуюць сучаснасць і будучыню. Без каранёў дрэва загіне. Свет развіваецца: мінулае і будучае ўзаемазвязаны; нават там, дзе сувязь не відавочная, яна ёсць, і ўсе мы дзеці сваіх каранёў...» — такой  філасофіі прытрымліваецца беларуская мастачка Святлана Ветрава.

У межах выставы пройдуць чатыры разнапланавыя тэматычныя сустрэчы: «Вясна», «Лета», «Восень» і «Зіма».
Праграма
7 лютага ў 18:30 — адкрыццё выставы «Кола года» пры ўдзеле гурта «Збег абставiн» і клуба гістарычнай рэканструкцыі «Волат».
«Вясна»13 лютага (18:30) — імпрэза «Гуканне» з удзелам фальклорнага музычнага гурта «Горынь» (аўтэнтычныя народныя песні).
«Лета»20 лютага (15:00) — «Перунова воінства ў гонар продкаў». Гісторыка-рэканструктарская праграма ад Юрыя Усціновіча і яго сяброў: даспехі, зброя, паказальныя баі.
«Восень»27 лютага (15:00) — «Мастацтва Макошы». Майстар-клас па ўзорыстым ткацтве на кроснах (Святлана Ветрава)
«Зіма»6 сакавіка (18:30) — «Калядны аліўе»: Макс Івашын (аўтарская музычная праграма); эксперт беларускай кухні Алена Мікульчык (беларуская кухня эпохі Напалеона) і ... святочная варажба.
Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7А – Траецкае прадмесце). Дата і час: 7 лютага, 18:30.Уваход вольны (на адкрыццё выставы).  Выстава будзе працаваць па 6 сакавіка 2019 года.
Мерапрыемства ў фейсбуку.