Музычны «батл»: «Hurma» cупраць «Haina» (фотарэпартаж)

Напачатку ліпеня на тэрыторыі аэрадрома «Баравая» пройдзе фестываль «МОСТ». Сярод яго ўдзельнікаў шэраг беларускіх і замежных выканаўцаў, у тым ліку «Skillet», «Ночные снайперы», «ДДТ», «Дай Дарогу». Але ўсё яшчэ не вызначаны  гурт, які будзе адкрываць фэст.

_hurma__cuprac__haina__na_most__pavel_aksinovicz___4__logo.jpg


З гэтай нагоды арганізатары оўпэн-эйра вырашылі правесці адбор на вакантнае месца. Кожны аўторак мая ў сталічным клубе «TNT Rock Club» праходзяць паўфіналы музычнага спаборніцтва за права выступіць першымі на культавым фестывалі. Карэспандэнт «Новага часу» завітаў на адно з супрацьстаянняў беларускамоўных калектываў «Нurma» і  «Haina».


Першым на «батл» выйшлі хлопцы з «Нurma» — «Дэбюта года – 2013» па версіі «Тузіна хітоў». Музыкі граюць лёгкі гарадскі рок па-беларуску і ўжо выдалі два паўнафарматных альбома.
Іх апаненты — маладое трыа «Haina» — эксперыментальны калектыў у складзе якога баяніст, скрыпачка, бубнач і разнастайныя электронныя прымочкі. У канцы мінулага года гурт прадставіў свой дэбютны альбом.
Кожнаму калектыву давалася 30 хвілін на выступ. Пераможцу супрацьстаяння выбірала журы. І тры з чатырох экспертаў аддалі голас за «Haina», які 5 чэрвеня ў фінальным адборы пазмагаецца за права адкрыць «МОСТ».
 А пакуль адборачны этап працягваецца: 17 мая «батл» адбудзецца паміж гуртамі  «Boston's Lane» і «Ask&Skies», а 24 мая гледачоў будуць чакаць каманды «Чип и Дейл» і «Jester Crew».