«На чыім ты баку?» Украінскія і амерыканскія музыкі падтрымалі беларусаў песняй (відэа)

Тры краіны. Тры мовы. Адна калектыўная Мара. Праект SLAVALACHIA прэзентаваў у новай рэдакцыі гістарычную апалачскую песню-пратэсту "На чыім ты баку?" (Which side are you on?) у падтрымку змагання з таталітарнымі рэжымамі ў Беларусі і свеце. У праекце ўдзельнічаюць музыкі і творцы з Беларусі, Украіны і апалачскага рэгіёну ЗША. Яго місія: ствараць новыя рэвалюцыйныя шляхі культурнага аб'яднання.