На Палессі рыхтуюцца адзначыць 210-годдзе Напалеона Орды

На Палессі шырока адзначаць 210-годдзе мастака, удзельніка вызваленчага паўстання 1830–1831 гадоў Напалеона Орды.

Полацк. Сафійскі сабор.  Малюнак Напалеона Орды. 

Полацк. Сафійскі сабор.  Малюнак Напалеона Орды. 

У Іванаўскім раёне, напрацягу года, урачыстыя мерапрыемствы будуць ладзіцца ў музейным комплексе Орды ў Варацэвічах. У Пінску цэнтрам падзей стане Музей Беларускага Палесся.

Даследчык гісторыі палескага краю Аляксандр Ільін кажа, што пасля канфіскацыі маёмасці за ўдзел у паўстанні, Напалеон Орда існаваў на эміграцыі дзякуючы сваім творам. Гэта пацверджанне, наколькі высокаякаснымі з’яўляюцца ягоныя працы.

— Як мы ведаем, яго маёнтак канфіскавалі, а жыць трэба было. З аднаго боку, яго творчасць — гэта была любоў да роднай зямлі, да яе гісторыі, помнікаў і т.д. А з іншаго боку — гэтам ён зарабляў сабе на жыццё. Выдаваў гэтыя альбомы. Атрымліваў грошы. Нейкі даход з гэтага меў. Іншых крыніц для існавання ў яго ў той час не было, пасля канфіскацыі маёнтка.

Напалеон Орда пакінуў пасля сябе архітэктурныя замалёўкі вёсак, маёнткаў, палацаў былога Вялікага Княства Літоўскага — гэта ўнікальная спадчына.


Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя