На Свяце Сонца ў Дудутках ажывяць купальскія традыцыі
На тэрыторыі музейнага комплекса «Дудуткі» ў чэрвені пройдзе чацвёрты міжнародны купальскі фолк-фестываль «Свята Сонца». Асаблівая ўвага сёлета будзе нададзена дэталёвай рэканструкцыі старажытных купальскіх традыцый і абрадаваму боку свята.
Фармат фестываля, як і ў мінулыя гады, будзе аб’ядноўваць некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах адной канцэпцыі:
- Фестываль агню і піратэхнікі, альбо FireShow-фестываль.
- Двухдзённы open-air канцэрт на 2 сцэнічных пляцоўках.
- Этна-пляцоўкі.
- Рынак майстроў-рамеснікаў (традыцыйныя рамёствы).
- Пленэр кавалёў.
- Інтэрактыўныя і спартыўныя пляцоўкі.
- Абрадавыя і забаўляльныя блокі напрацягу ўсяго фестываля.
Максімум увагі, як і раней, будзе надавацца аднаўленню традыцый і абрадаў нацыянальнай беларускай культуры і свята Купалле ў прыватнасці.
Пасля завяршэння асноўнай праграмы ў 1:30 удзельнікі і госці фестываля факельным шэсцем пройдуць на бераг ракі Пціч, дзе традыцыйна запаляцца вялікія купальскія вогнішчы, струмені ракі панясуць купальскія вянкі, зноў будзе гучаць старажытная музыка, а ўсе жадаючыя змогуць скокнуць праз ачышчальны купальскі агонь.
Дарэчы, агонь для купальскіх вогнішчаў будзе «жывым», і любы жадаючы зможа паўдзельнічаць у яго здабычы!
Асноўная ідэя, якая аб’ядноўвае ўсе мерапрыемствы фестываля — старажытнае свята Купалле, прымеркаванае да дня летняга сонцастаяння, часу, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі. У абрадах гэтага свята цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і больш познія хрысціянскія традыцыі.
Спіс асноўных мерапрыемстваў і пляцовак фестываля «Свята Сонца 2019».
Фестываль піратэхнікі і агню — адно з самых відовішчных мерапрыемстваў купальскага фестываля «Свята Сонца 2019». Сваё майстэрства прадэманструюць больш за 20 каманд, якія выступаюць у жанры фаер-шоу. Канцэртная пляцоўка, оpen-air канцэрт. Выступленне калектываў фолк/фолк-рок/пэйган-метал і сумежных напрамкаў (дзве сцэны).Горад майстроў — дзеючыя рамесныя майстэрні: кузні (майстар-класы, паходная кузня), ганчарная майстэрня, майстэрні музычных інструментаў, майстэрня апрацоўкі каменя, зброевая майстэрня, саломапляценне, абрадавая лялька, ткацтва, гарбарная майстэрня, ювелірная майстэрня, манетны двор.Купальскi кірмаш: вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў: кованыя вырабы і сярэднявечныя ўпрыгажэнні, посуд і ганчарныя вырабы, вырабы з лёну, традыцыйная адзенне, сувеніры, рэквізіт для вогненнага шоу і г.д.Этна-пляцоўка: аднаўленне традыцыйных абрадаў святкавання Купалля, варожбы, пляценне і запуск вянкоў па вадзе, купальскія вогнішчы і г. д.Карчма: стравы традыцыйнай беларускай кухні, кулінарныя майстар-класы.Паласа перашкод у межах купальскага квэста «Папараць Кветка».«Вясковая плошча» — выступы танцавальных і музычных калектываў, вулічных тэатраў, факіраў, пэрформансы на купальскую тэму, майстар-класы па традыцыйных танцах.Iнтэрактыўныя пляцоўкі — больш за 20 лакацый і атракцыёнаў: лучны і арбалетны цір, сярэднявечныя і народныя гульні, «гульні вікінгаў», шатландская пляцоўка «гульні горцаў», дзіцячая пляцоўка, пляцоўка «Героі: Батлгеймiнг», настольныя гульні, скаладром, "archery battle", вяровачны гарадок і іншыя.Для ўдзельнікаў «Фестываля піратэхнікі і агню» пройдуць спецыялізаваныя майстар-класы, навучальныя семінары.
Асноўны блок фестываля «Свята Сонца» — FireShow-фестываль.
У межах фестываля выступяць больш за 20 каманд, якія працуюць у жанры вогненнага шоу. У праграме:
• Шоу лепшых вогненных тэатраў• Выступы сольных артыстаў у жанры вогненнага і піратэхнічнага шоу• Выступы каскадзёраў, акрабатаў і пластычных тэатраў• Шоў вогненных і светлавых эфектаў, піратэхніка і неонавае шоу
Канцэртную праграму ў 2019 годзе прадставяць гурты: NAVIBAND, «Тролль Гнет Ель», «Стары Ольса», «Joryj Kloc», PAWA, IRDORATH, BY CRY, «Fabiant», Кацярына Ваданосава і Fantasy Orchestra, НЯМІГА, «Тарас на Парнасе» і іншыя калектывы.
З 21 па 23 чэрвеня 2019 на тэрыторыі фестываля будзе дзейнічаць намётавы летнік для гасцей і ўдзельнікаў фестываля. Можна будзе размясціцца ў намётах, прадастаўленых арганізатарамі, ці ўсталяваць ўласны намёт на тэрыторыі летніка.
Намётавы летнік будзе абсталяваны ўсім неабходным: біяпрыбіральні, вада, вываз смецця, пракат мангалаў, дроў і г.д. У непасрэднай блізкасці ад намётавага летніка будзе працаваць фудкорт. У 15 метрах ад намётавага летніка будзе абсталявана паркоўка.
Для зручнасці гледачоў будуць арганізаваны дадатковыя аўтобусныя рэйсы па маршруце Мінск-Дудуткі-Мінск і бясплатны трансфер па маршруце Рудзенск-Дудуткі-Рудзенск.
Пасля заканчэння канцэртнай часткі адбудзецца факельнае шэсце на бераг р. Пціч, дзе будуць запалены купальскія вогнішчы.
Арганізатары фестываля: экстрым Тэатр «Берсерк», Аляксандр Рак, музейны комплекс старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі».
Афіцыйны сайт фестываля: svyata-sontsa.by Афіцыйная старонка фестываля: vk.com