На канцэрце "Ляпіса Трубяцкога" ў Харкаве спявалі гімн, лаялі Пуціна і слухалі Скрыпку

На канцэрт гурту "Ляпіс Трубяцкі" у Харкаве прыйшла рэкордная колькасць людзей: перад уваходам у клуб стаяла велізарная колькасць прыхільнікаў, і было не зразумела, як яны ўсё там змогуць размясціцца.

Доўгі час гурт не пачынаў выступ. На працягу гадзіны людзі тройчы праспявалі гімн Украіны, "Чэрвону руту", скандавалі розныя актуальныя лозунгі, лаялі Пуціна.

Пазней з'явіліся і самі ўдзельнікі на чале з Сяргеем Міхалком, піша "Комсомольская правда". "Ляпісы" прэзентавалі песні з новага альбома" Матрошка", затым перайшлі да прызнаных хітоў з папярэдніх альбомаў. Адна з песень, якая стала дзякуючы Майдану народнай — "Воіны святла" — выклікала ажыятаж публікі.

"Шмат хто прамаўляе з трыбун — хтосьці кажа праўду, хтосьці хлусіць. Мы ж граем музыку, спяваем нашы песні і спадзяемся, што прыйдзе час, лепшы за цяперашні. А нашы канцэрты, спадзяемся, вам дапамогуць наблізіць гэты час", — сказаў Сяргей Міхалок і сарваў шалёныя апладысменты.

А потым фронтмэн гурта запрасіў на сцэну свайго сябра Алега Скрыпку, які заклікаў народ праспяваць гімн. Усе скандавалі: "Слава Украіне! Слава Беларусі!" А вось ці развітаўся "Ляпіс" з горадам назаўжды, засталося для ўсіх загадкай, бо за ўвесь канцэрт Міхалок нічога не сказаў аб роспуску групы. Нагадаем, ужо другі канцэрт " Ляпіса Трубяцкога " адмянілі ў Расіі.

Паводле tsn.ua