На плошчы Свабоды ў Мінску будзе ўстаноўлены помнік Станіславу Манюшку
Помнік кампазітару Станіславу Манюшку будзе ўстаноўлены на плошчы Свабоды ў Мінску. Аб гэтым гаворыцца ў адказе Мінгарвыканкама на зварот мінчан з просьбай аб устаноўцы помніка.
![stanis_a_maniu_ka_stanislau_maniushka.jpg stanis_a_maniu_ka_stanislau_maniushka.jpg](/img/v1/news/full/stanis_a_maniu_ka_stanislau_maniushka.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ініцыятары адзначалі, што для беларускай культуры асаблівае значэнне мае супрацоўніцтва Станіслава Манюшкі з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, вынікам якога сталі чатыры камічныя оперы, уключаючы
славутую «Ідылію». На думку аўтараў петыцыі, 200-годдзе Манюшкі, якое будзе адзначацца ў 2019 годзе, павінна суправаджацца шэрагам юбілейных мерапрыемстваў, «у тым ліку
ўстаноўкай дастойнага помніка, найлепшым месцам для якога, на думку большасці экспертаў, з'яўляецца сквер на плошчы Свабоды ў Мінску, тварам да гасцініцы «Еўропа». У
сярэдзіне XIX стагоддзя на месцы гатэля знаходзіўся Мінскі гарадскі тэатр, дзе і адбылася прэм'ера «Ідыліі».
У адказе за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама Сяргея Хільмана паведамляецца, што Мінгарвыканкам «прынцыпова
падтрымлівае гэтую прапанову». Праект рэканструкцыі і рэстаўрацыі забудовы гістарычнага цэнтра Мінска прадугледжвае ўстаноўку помніка Манюшку на плошчы Свабоды, паведамляе аўтар
ліста.
Паведамляецца таксама, што Мінскі гарадскі мастацка-экспертны савет па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве ўхваліў мадэль помніка «С.Манюшка і
В.Дунін-Марцінкевіч», прапанаваную скульптарам Сяргеем Гумілеўскім. Работа па стварэнні помніка ажыццяўляецца КУП «Мiнская спадчына» ў адпаведнасці з пастановай Савета
міністраў ад 19 верасня 2008 года № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твора манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва».
пракаментавў рашэнне мінскіх улад Дзяніс Салаш.