“На вас глядзіць мая душа”
Прэзентацыя новых кніг паэткі Марыі Баравік адбудзецца 5 лістапада ў Мінску. “Зорка гасцюе ў месяца і “На вас глядзіць мая душа — пад такімі назвамі выйшлі зборнікі яе вершаў. Яны сталі першымі за апошнія 15 гадоў творчасці паэткі.
Прэзентацыя новых кніг паэткі Марыі Баравік адбудзецца 5 лістапада ў Мінску. “Зорка гасцюе ў месяца і “На вас глядзіць мая душа — пад такімі
назвамі выйшлі зборнікі яе вершаў. Яны сталі першымі за апошнія 15 гадоў творчасці паэткі.
Папярэдні зборнік яе паэзіі “Вір пяшчоты і журбы выйшаў ў дзяржаўным выдавецтве “Мастацкая літаратура ў 1995 годзе. А новыя творы выпусціла ў свет прыватнае
рэкламна-выдавецкае прадпрыемства “Прэфект-інфо, якое стала спонсарам выданняў. Як адзначыла дачка паэткі, бард Марыя Новікава, яго прадстаўнікі аказаліся людзьмі, вельмі
зацікаўленымі ў паэзіі. Дырэктар фірмы Яраслаў Берніковіч сам прапанаваў выдаць вершы.
На думку Марыі Новікавай, гэтыя кнігі вельмі адрозніваюцца ад тых, што былі раней. “Калі параўнаць іх з папярэднімі, то яны на некалькі галоваў вышэй, — лічыць яна. — Тыя
кніжкі былі фактычна пачатковыя, як мама гаворыць, і цікавіла зусім іншае. Перажыўшы многае, зараз ужо зусім іншае светаўспрыманне. Напэўна таму кнігі вось такія — з філасофскім позіркам на
свет, чуллівым, вельмі шчымлівым. І паэзія стала больш дакладная і кранальная.
Адзін з паэтычных раздзелаў Марыя Баравік прысвяціла сваёй дачцэ. А сама Марыя Новікава піша музыку да вершаў маці. “Гэта вельмі шчырыя вершы, — сказала яна. — Прычым
такія, што калі ўжо чалавек адчувае, то ён адчувае напоўніцу і не баіцца казаць тое, што думае. І ў грамадзянскіх вершах, і ў іншых. У апошніх вершах я бачу вельмі жывога чалавека, які перажывае. Не
хаваецца нічога і не маскіруецца. Мне здаецца, што гэта важна.
Прэзентацыя кніг адбудзецца ў Таварыстве беларускай мовы, сябрам якога з’яўляецца і аўтарка кніг. Яна таксама і член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Яе вершы друкаваліся ў
“ЛіМе, “Маладосці, “Полымі, “Дзеяслове і іншых выданнях. Жыве Марыя Баравік на Глыбоччыне ў мястэчку Падсвілле.
Алена Анісім, намеснік старшыні ТБМ, адзначыла адкрытасць паэткі: “Калі чалавек не можа не сказаць тое, што ён гаворыць сваімі вершамі. Раскрывае сапраўды сваю душу перад людзьмі. Вось у яе
гэта ідзе праз паэзію. Яна не баіцца паказаць свой унутраны свет. Некаторыя сваімі пачуццямі выхваляюцца. А ў яе вершах усё падаецца вельмі натуральна. Вось я такая, якая я
ёсць.
У Марыя Баравік розныя вершы — пра каханне, пачуцці, прыроду, краіну. Яна таксама піша і казкі, п’есы, загадкі і вершы для дзяцей. Таму наступнай яе кнігай можа стаць дзіцячы
зборнік.
“Яна тым і гарманічная як асоба, што у яе не пераважае нешта, не “зашкальвае, — зазначыла Алена Анісім. — І ў яе вершах ёсць усё, што ўласціва жанчыне,
свет яе пачуццяў. І замілаванне да дзяцей, і любоў да сваё краіны і зямлі, — тое, што яна хоча прывіць дзецям. І, безумоўна, кожная жанчына — гэта свой паэтычны свет кахання. Яна
вельмі шматгранная.
P.S. Прэзентацыя вершаў Марыі Баравік адбудзецца ў ТБМ 5 лістапада а 18-й гадзіне (вул. Румянцава, 13).