На выпуск альбома «Hramadaznaūstva. Volski» сабрана палова неабходнай сумы

За тыдзень ад пачатку талакі сабралі 47% ад усёй сумы.     



volski_hramadaznaustva.jpg

Мяркуецца, што новы альбом будзе запісаны пры ўдзеле нарвэскіх музыкаў. Лявон Вольскі кажа, што будзе ўдзячны кожнаму за любую дапамогу, і што для пачатку працы ёсьць усё  — песьні, задумы, крэатыў, віленская студыя нарвэскага музыкі Снорэ Бэргеруда.

Збор сродкаў ужо вядзецца на асабістым сайце музыкі: lavonvolski.com.
Паводле Радыё Свабода