Набудзь беларускую кнігу

Кнігарня “ЛОГВІНАЎ у галерэі “Падземка прапануе сваім чытачам кожны чацвер з 18.00 да 19.00 купіць кнігу з рук сапраўднага беларускага літаратара. Прыходзь, каб атрымаць аўтарытэтную параду, аўтограф, проста паглядзець.   НАШЫ ГАНДЛЯРЫ Ў САКАВІКУ   12 САКАВІКА   Артур Клінаў  



06eb61b839a0cefee4967c67ccb099dc.jpg

Кнігарня “ЛОГВІНАЎ у галерэі “Падземка прапануе сваім чытачам кожны чацвер з 18.00 да 19.00 купіць кнігу з рук сапраўднага беларускага літаратара. Прыходзь, каб атрымаць аўтарытэтную параду, аўтограф, проста паглядзець.

НАШЫ ГАНДЛЯРЫ Ў САКАВІКУ

12 САКАВІКА

Артур Клінаў

Мастак, пісьменнік, выдавец. Культавая постаць еўрапейскага культурнага андэграўнда. Стваральнік канцэпта “Менск — Горад Сонца.

Нарадзіўся ў 1965 годзе ў Мінску. У 1987 годзе скончыў аддзяленне архітэктуры Беларускай тэхнічнай акадэміі. З 1998-га кіраўнік беларускай асацыяцыі сучаснага мастацтва. З 2001 года выдавец і рэдактара часопіса “pARTisan. Аўтар кніг “Малая падарожная кніга па Горадзе Сонца (Логвінаў, 2007) (нямецкае выданне: Sonnenstadt der Traume, 2006 Frankfurt, Suhrkamp Verlag; польскае выданне: Mińsk. Przewodnik po Mieście Słońca (Czarne, 2008).

http://wyborcza.pl:80/1,75475,5879040,Scenografia_wielkiej_utopii.html

http://www.dziennik.pl/kultura/ksiazki/article255001/Literatura_w_cieniu_satrapy.html

19 САКАВІКА

Уладзімір Арлоў

Пісьменнік, паэт, гісторык. Нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. У 1975 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. Аўтар кніг “Добры дзень, мая Шыпшына (Мн., 1986), “Мой радавод да пятага калена. (Мн., 1993); “Таямніцы полацкай гісторыі (Мн., 1994, 2000, 2002) “Адкуль наш род (Мн., 1996; Вільня, 2000, 2003). “Час чумы (Логвінаў, 2005), “Сланы Ганібала (Логвінаў, 2005), “Паром праз ЛаМанш (Логвінаў, 2006) і інш. У суаўтарстве з Генадзем Сагановічам: “Дзесяць стагоддзяў беларускай гісторыі (862–1818) (Вільня, 2001, 2002). У суаўтарстве са Змітром Герасімовічам: “Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя (Martin, Slovakia, 2003).

http://www.arlou.org/

26 САКАВІКА

Марыя Мартысевіч

Пісьменніца, паэтка, журналістка і блогерка. Унікальная ва ўсіх творчых выяўленнях.

Нарадзілася ў 1982 годзе ў Мінску. У 2004 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у 2005-м — аддзяленне філасофіі/літаратуры Беларускага Калегіуму. Стыпендыятка Homines Urbani (таварыства Villa Decius, Кракаў, 2007 г.). Як журналістка супрацоўнічае з газетай “Новы час і мультымедыя-часопісам “CD_MAG. Перакладае паэзію і прозу з англійскай, польскай, рускай, украінскай, чэшскай моваў. Як эсэістка і паэтка ўдзельнічала ў шэрагу міжнародных фестываляў культуры ў Беларусі, Польшчы, Літве, Славакіі, Украіне. Яе вершы і эсэ перакладаліся на ўкраінскую, чэшскую, славацкую, польскую, літоўскую, нямецкую, рускую мовы. У Беларусі публікуецца ў часопісах “ARCHE, “Дзеяслоў, “pARTyzan. Аўтарка кнігі “Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе (Логвінаў, 2008). Жыве ў Мінску.

www.maryjka_.livejournal.com