«Наярмошылі»? Dzieciuki губляюць шанец выступіць на Lidbeer

На сайце lidbeer.by ідзе галасаванне за беларускі гурт, які выступіць на сёлетнім фестывалю LIDBEER-2017 9-10 верасня. Да нядаўняга часу з вялікім адрывам лідзіраваў гарадзенскі гурт Dzieciuki.

20770359_1969738039935569_6436360144087703421_n.jpg


Здавалася б, перамога Dzieciuki  была відавочнай: калі колькасць галасоў за іншыя гурты налічвалася дзясяткамі ці сотнямі, то за гарадзенскіх панкаў прагаласавала больш за 1300 чалавек.
Але, як заўважылі інтэрнэт-карыстальнікі, нечакана наперад прасунуўся мінскі гурт «Чип и Дейл», які раптам набраў больш за 3000 галасоў.

20799180_1969738149935558_9100798477413431276_n.jpg


Гарадзенскі актывіст Сяргей Верамеенка здзіўляецца на сваёй старонцы ў фейсбуку: "Я не супраць вясёлага панк-ска ад малавядомага "Чипа и Дэйла". Але можа яны пратлумачаць, адкуль узялося ТРЫ ТЫСЯЧЫ адданых фанаў іх гурта, каторыя вывелі каманду з ліку аўтсайдэраў у абсалютныя лідары? Раптам. За некалькі тыдняў. Ці гэта пытаньне да аргантзатараў (уласьнікаў сайту)? Зноў наярмошылі".
Галасаванне за гурт, які выступіць на LIDBEER-2017, працягваецца. Зрабіць свой выбар вы можаце тут.