Нататнікі да 500-годдзя беларускага кнігадруку

Праект Infographer.by у межах кампаніі Чытаем Беларускую пачаў збор сродкаў для выдання лімітаванага выпуску нататнікаў да 500-годдзя беларускага кнігадруку.

7_use___karcinka.jpg

Арганізатары выпусцяць серыю з 6 нататнікаў, на якіх будуць прадстаўлены матывацыйныя цытаты з арыгінальнымі выявамі іх аўтараў: Францыск Скарына, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Янка Купала, Якуб Колас, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч.
«Мы паставілі перад сабой задачу выпусціць серыю прыгожых, цікавых нататнікаў з якасным дызайнам, якія будзе прыемна выкарыстоўваць любому беларусу, і разам з тым адзначыць знамянальную падзею ‒ 500-годдзе беларускага кнігадруку» — кажа кіраўнік праекта Кірыл Стаселька.


Падтрымаць кампанію па зборы сродкаў і разам з тым зрабіць перадзамову нататніка або ўсёй серыі можна па спасылцы.
Чытаем беларускую ‒ культурніцкая кампанія па папулярызацыі беларускай літаратуры. Сачыць за кампаніяй можна ў сацыяльных сетках:https://vk.com/chytajemhttps://www.facebook.com/chytajem/https://www.instagram.com/chytajem/
Infographer.by ‒ першы візуальны часопіс пра Беларусь, усе матэрыялы якога прадстаўлены ў фармаце статычнай і відэа інфаграфікі. Сачыць за кампаніяй можна ў сацыяльных сетках:https://vk.com/infographerbyhttps://www.facebook.com/infographerby/https://twitter.com/InfographerBy
Паводле прэс-рэліза