
Музыкі плануюць прадставіць публіцы новую кампазіцыю, напісаную паводле твора Міхася Зарэцкага “Паэма пра чорныя вочы”. Яна была створана адмыслова для праекта “(Не)расстраляная паэзія”, прысвечанага памяці рэпрэсаваных беларускіх літаратараў.
Апроч Re1ikt у праекце прымаюць
удзел Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Cвета Бень, гурты Vuraj, Akute ды
іншыя вядомыя беларускія музыкі. Акурат зараз на платформе
"Талака" адбываецца краўдфандынгавая кампанія з мэтай сабраць
сродкі, каб песні на творы рэпрэсаваных у 30-я гады 20 стагоддзя выбітных
беларускіх паэтаў змаглі быць выдадзеныя і прэзентаваныя нажыва.
Амаль год таму Re1ikt выпусціў альбом “Kufar”, цяпер музыкі рыхтуюцца да запісу новай кружэлкі, якая зноў абяцае стаць канцэптуальнай.
Таксама на канцэрце ў Doodah King будуць
выкананыя найбольш незвычайныя, эксперыментальныя кампазіцыі гурта з альбомаў “Liekavyja Travy”
і “Reki
prabili liod”. Падтрымаюць Re1ikt мінскі progressive rock калетыў Borealis
і жаночая industrial група Sameli.
Апроч гэтага бліжэйшым часам Re1ikt выступіць на
шэрагу фестываляў. 24 чэрвеня — на юбілейным “Купальскім Коле”, што пройдзе на
тэрыторыі Дукорскага маёнтка, 2 ліпеня — на “Магутным Фэсце” на пляжы Браслава,
14 ліпеня — ў Гродэку на “Басовішчы” ў Польшчы.

Паводле прэс-рэлізу