«Петля Пристрастия»: экзістэнцыя і транс (фотарэпартаж)
25 чэрвеня ў бары «Брюгге» прайшоў канцэрт мінскага гурта "Петля Пристрастия".

"Петля пристрастия" — гэта моцныя гітары, барабанныя збіўкі і песні на экзістэнцыяльныя тэмы.
Свой выступ яны пачалі з песні "Идеального нету".

Падчас канцэрта музыкі, а асабліва вакаліст Ілля Чарапко, быццам сыходзяць у абсалютны транс, завісаючы дзесьці паміж светамі. Прыкладна ў такім жа стане знаходзілася і публіка.

— Мы тут проста ўсе з біпалярным разладжаннем — жартаваў падчас выступу Ілля

На біс група, у адпаведнасці з апошнім трэндам, выйшла голая па пояс.