Некалькі дзён этна-прыгажосці (фотарэпартаж)

Пасля паспяховага дэбюту ў лістападзе 2015-га, фэстываль-конкурс беларускай этнічнай моды «Этна Стыль» ужо другі раз праходзіць у сценах Нацыянальнай школы прыгажосці.

fest_belaruskay_etnichnay_mody_etna_styl_22_logo.jpg


На гэты раз яго арганізатары змянілі свой падыход да піяру мерапрыемтсва, а таксама істотна пашырылі праграму фэсту. Адметнымі рысамі красавіцкага фэсту-конкурсу стала большая колькасць удзельнікаў, дадаліся экспазіцыя фотапраектаў і выстава традыцыйнай беларускай вясельнай атрыбутыкі, створаная сябрамі РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”.


Арганізатары вырашылі аддаць адзін дзень фэсту цалкам этна-кірмашу, на якім усе жадаючыя змаглі б прымерыць, набыць ці замовіць адзенне, а таксама прыняць удзел у разнастайных майстар-классах. Сам фэст ператварыўся ў конкурс, на якім дызайнераў аценьвала прафесійнае журы ў намінацыях “Майстар”, “Творчы пачын” і “Этна-эксперымент”. У першы дзень адбыліся ўсе паказы, і сапраўды было шмат прыгожага і арыгінальнага. Былі вызначаны і фіналісты конкурсу.


Фінальны паказ адзення і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца сёння, трапіць на яго будзе магчыма па запрашальных квітках. Пераможцы фестывалю-конкурсу “Этна Стыль” атрымаюць магчымасць прадстаўляць нашу краіну на міжнародных конкурсах моды і прыгажосці.