Neuro Dubel з лепшымі песнямі выступіў у Мінску (фота)
Беларускія панкі 1 лютага ў мінскім клубе Beer&Wine выканалі лепшыя хіты. Прагучала звыш 25 песень: ад «Гузіка» да зусім новых з альбома «Першы».

Калектыў Аляксандра Кулінковіча даволі часта грае ў сталіцы. У лістападзе яны прадставілі свой новы альбом, а цяпер выступілі ў больш лямпавым бары. Але ў невялікім памяшканні Beer&Wine панавала атмасфера сапраўднага панк-канцэрта: вар'яцкія танцы, слэм і ўсё астатняе, што мае быць.