Neuro Dubel адзначыў 25-годдзе гурта ў Брэсце (фота)

Легендарныя музыкі не выступалі ў горадзе над Бугам... 12 гадоў. Сольны канцэрт "дзюбялёў" адбыўся ў начным клубе "CITY".



neuro_1.jpg

Пабачыць Аляксандра Кулінковіча і Ко прыйшло каля 300 чалавек, што можна лічыць аншлагам, улічваючы зусім не вялікія памеры клуба.

Брэст, дарэчы, стаў адзіным горадам, куды Neuro Dubel выехаў з юбілейным канцэртам. Праўда, як прызнаўся перад выступам сам Кулінковіч, брэсцкая праграма вельмі розніцца ад той, якая чакае мінчукоў.

Кулінковіч: "Адзін дома", "Бітва на матацыклах" — усё гэта будзе на юбілейным трохгадзінным канцэрце ў Мінску. Сёння мы іх выконваць не будзем, бо гэта ўсё ж такі больш пробныя рэчы — настальжы. А прагучаць больш хітовыя рэчы, хоць агранізатар нас абмежаваў у выбары песень. Маўляў, што ў зале хутчэй за ўсё будуць знаходзіцца дзеці, таму песні з ненарматыўнай лексікай мы выключылі з праграмы".

І сваё слова галоўны "дзюбель" амаль стрымаў. За паўтары гадзіны са сцэны не прагучала ніводнага мацюка. Адзіным выключэннем стаў выхад на біс з хітом "Резиновый дом". Выканаць песню гурт літаральна прымусілі фанаты, якія самі пачалі хорам спяваць яе.

У Мінску юбілейны канцэрт Neuro Dubel адбудзецца 4 кастрычніка. У клубе Re:Public музыкі адыграюць вялікі трохгадзінны канцэрт, на які запросяць усіх былых удзельнікаў калектыву.

neuro_2.jpg

neuro_3.jpg

neuro_4.jpg

neuro_5.jpg


euroradio.by