Неўзабаве стартуе Сусветны Кангрэс Беларусаў 2.0

Ён будзе доўжыцца 24 гадзіны.

si2.jpg

Гэта масштабнае онлайн мерапрыемства з удзелам беларусаў з усяго свету, паведамляе тэлеграм-канал by_culture.
На Сусветным Кангрэсе Беларусаў вядомыя беларусы на розных дыскусійных панэлях абмяркуюць, што можам зрабіць для пашырэння беларускасці ў свеце.
У межах кангрэса будзе 3 панэлі, датычныя непасрэдна культуры:

  • "Муза, не пакідай нас" (Літаратура і выяўленчае мастацтва)
  •  "Гукі музыкі"
  •  "Тэатр і кіно. Сцэна як поле боя"


Скончыцца кангрэс онлайн-канцэртам гурта NAVIBAND пры падтрымцы @by_culture на youtube-канале артыстаў.
Пачатак канцэрта ў 23:00 па мінскім часе.
Трансляцыю можна будзе глядзець тут.