Незвычайны мурал аргентынскага мастака ў цэнтры Мінска зафарбавалі
У Мінску на вуліцы Рабкораўскай, 21, дзе раней ва ўвесь тарэц дома сінела сардэчная цагліца, пакінутая горадзе пасля графіці-фестывалю Urban Myths, цяпер бляднее унылая сцяна звыклага беларусам колеру бэж.

У 2017-м аргентынскі мастак Франчэска Басалеці размаляваў фасад будынка на Рабкораўскай з перапынкам на прывад ў міліцыю: мурал не паспелі ўзгадніць з адміністрацыяй горада, і мастака павезлі ў пастарунак. Аднак праз пару гадзін аргентынец выйшаў на свабоду і завяршыў свой твор. Прайшло два з паловай гады, перш чым здарылася вось гэта.

Нагадаем, натуралістычнае сэрца было намалявана ў негатыве, з інвертаванымі колерамі. Так Франчэска хацеў паказаць, што не ўсё важнае прыкметна з першага погляду і што сутнасць рэчаў можна ўбачыць з розных ракурсаў.
З чым звязана рашэнне зафарбаваць графіці — пакуль даведацца не ўдалося. Вядома толькі, што падрадчыкаў наймаў ЖКГ раёна, аднак ведамства ўжо сышло на выходныя.
Па словах Алега Ларычава, кіраўніка Urban Myths, мурал з сінім сэрцам не падабаўся ранейшаму кіраўніцтву горада. Рашэнне яго зафарбаваць было прынята пару гадоў таму, але без дэдлайну.
— Мабыць, цяпер бюджэт з'явіўся, — дадаў Ларычаў, каментуючы сітуацыю Onliner.by