«Ніхто не жадае падарожнічаць у Беларусь». На фестывалі ў Берне не будзе беларускай праграмы
Беларуская праграма на міжнародным фэстывалі Fernweh-2021 у швейцарскім Берне адмененая.
На такі крок амбасада Беларусі ў Швейцарыі пайшла пасля скасавання дамовы з боку гатэлю, дзе мусіла адбывацца канцэртная праграма і месціцца выстава, паведамляе «Свабода».
Прычынай насцярожанасці з боку швейцарскіх арганізатараў стаў шэраг публікацый на беларускую тэму ў некалькіх мясцовых выданнях. Аўтары матэрыялаў асудзілі арганізатараў і ў такой падкрэслена апалітычнай праграме імпрэзы пабачылі здзек з ахвяраў рэжыму.
У каментары для артыкула, што выйшаў у tagesanzeiger.ch,
прэзідэнт швейцарскага прадстаўніцтва міжнароднай праваабарончай арганізацыі
LiberecoЛарс Бюнгер адзначыў: «Сёння ніхто не адчувае жадання падарожнічаць
у Беларусь».
Міжнародны фестываль культураў Fernweh пройдзе ў Берне 29–31 кастрычніка пад слоганам «Вакол свету за тры дні».