«Nizkiz» — новы альбом пры поўным аншлагу (фота)
Магілёўскі рок-гурт «Nizkiz» 21 мая ў мінскім клубе «Бруге» прэзентаваў сваю новую кружэлку «Синоптик».
Яшчэ за некалькі гадзін да канцэрту ўсе квіткі раскупілі — а гэта даволі вялікая рэдкасць для беларускіх выканаўцаў.
У альбом увайшлі 9 кампазіцый, траціна з іх па-беларуску.
«Синоптик» можна паслухаць і спампаваць тут
Пра тое, як прайшла прэзентацыя альбому на біс яшчэ адных магіляўчан, глядзіце тут