Nizkiz выдалі альбом з канцэрта ў Falcon Club Arena
Гурт Nizkiz прэзентаваў на лічбавых пляцоўках канцэртны альбом «Дзе ты ёсць — там і свята». Ён змяшчае 22 кампазіцыі, запісаныя ў лютым на аншлагавым канцэрце ў Falcon Club Arena.
Паслухаць гурт з новым альбомам «Самнамбула» (2019) тады сабраліся 4000 гледачоў. Пасля гэтага калектыў з гэтай праграмай сабраў 1500 чалавек у Маскве і больш за 1000 у Санкт-Пецярбургу. Альбом выдаў беларускі лэйбл Mediacube Music.
— З аднаго боку, у дыскаграфіі кожнага паважаючага сябе рок-гурта мусіць быць канцэртны альбом. З іншага — гэта пакуль што галоўны канцэрт у нашым жыцці. Але менавіта пакуль што — працяг абавязкова будзе! — кажуць удзельнікі Nizkiz.