Нобелеўскую прэмію па літаратуры прысудзілі Эліс Манро

Нобелеўская прэмія па літаратуры за 2013 прысуджана канадскай пісьменніцы Эліс Манро, паведамляецца ў прэс-рэлізе, апублікаваным на сайце Нобелеўскага камітэта.



alice_munro.jpg

Прэміяй 82-гадовая Манро ўдастоена як «майстар сучаснага кароткага апавядання», адзначаецца ў прэс -рэлізе. Іншай інфармацыі ў паведамленні няма.
Эліс Манро стала першым лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры з Канады і трынаццатай жанчынай за 110 гадоў ўручэння прэміі. Раней яе неаднаразова называлі прэтэндэнткай на Нобелеўскую прэмію, але ўзнагароду яна не атрымлівала. У гэтым годзе Манро таксама ўваходзіла ў пяцёрку асноўных прэтэндэнтаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі па літаратуры разам з японскім пісьменнікам Харукі Муракамі, беларускай пісьменніцай Святланай Алексіевіч і амерыканкай Джойс Кэрал Оутс.
Манро з'яўляецца лаўрэатам Букераўскай прэміі. Сярод найбольш вядомых зборнікаў яе апавяданняў — «Танец шчаслівых ценяў» (1968 ), «А хто ты ўласна такая?» (1978 ), «Прагрэс кахання» (1986 ), «Уцякач» (2004). Апошні зборнік пад назвай «Дарагое жыццё» выйшаў у 2012 годзе і прынёс пісьменніцы яе трэцюю літаратурную прэмію Trillium Book Award. Неўзабаве пасля атрымання гэтай прэміі Мунро абвясціла аб завяршэнні пісьменніцкай кар'еры.