Новая генерацыя, змяні свой погляд

16 мая а 19.00 у «Моладзевым тэатры эстрады» адбудзецца незвычайны канцэрт дзяцей для дарослых.



hienieracyja_fotashop_mal_1.jpg

Лаўрэаты Міжнародных конкурсаў, Кубка Еўропы, аўтарскіх музычных праграмаў, гэтыя маленькія ўдзельнікі ўжо даўно спяваюць лепш за дарослых, а галоўнае — значна вальней, смялей і цікавей.

Іх аб'ядноўвае міжнародны фестывальны рух «Slavic Music Fest», скарыўшы сваім дэвізам: «Традыцыі і сучаснасць». А два вядомых педагога папросту змяшалі ўсе стылі і кірункі музыкі: фольк, этна-джаз, гіты эўрапейскай і амэрыканскай поп-культуры, каб для Вас ў гэты вечар прагучала ўсе — ад традыцыйнай музыкі Беларусі да сучаснай Эстрады. А на прыканцы — святочны бонус.

Праект Ірэны Катвіцкай і Лізаветы Паповай.

Канцэрт ладзіцца пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі»