Новы альбом Hramadstva гурта Atesta: вяртанне жывога року

Гурт Atesta прэзентуе трэці па ліку поўнафарматны альбом Hramadstva. За сваю кар’еру каманда запісала некалькі народных хітоў. Хто з вас не чуў рокавыя «Белы» і «+375», не глядзеў супольнае відэа на «Беларусіцу», не клеіў пластыр на сэрцайка пад рамантычныя «Ажыны»? 

atesta__1_.jpg

Пасля перапынку ў чатыры гады гурт выпускае лонгплэй, які спалучае найлепшыя бакі творчасці музыкаў: тонкі лірызм і драйв гітарнай, нерафінаванай рок-музыкі. Якую сёння ўжо амаль не робяць.

Слухаць альбом на ўсіх стрымінгавых пляцоўках.

Каментуе фронтвумэн гурта Улляна Паўловіч, — «Для гурта гэта першы альбом у эміграцыі. Для мяне асабіста ўсе песні на ім складваюцца ў саўндтрэк да пэўнай стадыі адаптацыі. Як рэха, якое лунае ў памяці: некалькі песень былі прыдуманыя ў Беларусі, а адна нават запісаная. На іх усе разам я гляджу трошку як на сцэну смерці тэрмінатара, які па новай збірае сябе з расплаўленага металу. Рэліз гэтага альбома — ментальная мяжа, тое самае «адпусціць і рухацца далей».

Не прапусціце жывыя прэзентацыі альбома (пры ўдзеле гурта Sož):

Вроцлаў, 23.02

Варшава, 28.02