Новы праект Аляксандра Кулінковіча (фотасправаздача)

У апошні чэрвеньскі дзень у клубе «Beer & Wine» прайшла прэзентацыя гурта «Велосипедистов» — новага праекту лідара «Neuro Dubel» Аляксандра Кулінковіча для аматараў выпіць і паплакаць.

hurt_velosepedistov_logo.jpg



Новае бачанне ўпадабаных  хітоў адмыслова для аматараў выпіць і паплакаць!





Гурт «Велосипедисты» выконвалі старыя і новыя песні  «Neuro Dubel» у акустычным варыянце. Асноўны націск квартэту зробены на песні «ліхіх дзевяностых», якія прыхільнікі гурта не чулі даўно ці ўвогуле ніколі, і дакладна не ў жывым варыянце.
«Велосипедисты» — гэта натуральная, а таму не пачварная энергетыка добрых «дзюбеляў» з дадаткам жывога акустычнага шуму — так пазіцыянуе свой новы калектыў Аляксандр Кулінковіч.