Новы твор Бэнксі ў Уэльсе — пад кругласутачнай аховай

Новы мурал Бэнксі называецца «Сезонныя вітанні» і знаходзіцца ў Порт-Тальбоце, прамысловым горадзе на поўначы Уэльса. На графіці выяўлены дзіцёнак, які спрабуе языком злавіць сняжынкі, пакуль не ўбачыць, што снежныя камякі — гэта насамрэч попел ад пажару ў сметніцы на наступнай сцяне.

rtx6jj4s.jpg


Мурал стаў турыстычнай знакамітасцю: пасля адкрыцця 18 снежня яго наведалі 2000 чалавек, піша qz.com.
Каб абараніць новага Banksy ад турыстаў, было вырашана змясціць яго пад кругласутачную ахову. Вакол гаража, на якой знаходзіцца выява, усталявалі металічную агароджу, а на графіці начапілі пластыкавы экран.


Дарэчы, пластыкавы экран і ахоўнікі былі часткова аплочаны акторам Майклам Шынам (фільмы «Здзелка», «Асаблівыя адносіны», «Фрост супраць Ніксана» і інш.), які, як высветлілася, паходзіць з гэтага раёна.
Але калі ў нікога не атрымаецца знішчыць твор Бэнксі, заўсёды застаецца шанец, што мастак гэта зробіць сам.